Ноч музеяў у Азярцы

17.05.2025 19:00 - 23:00 музей народнай архітэктуры і побыту 20 рублёў

 

У суботу, 17 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць Ноч музеяў.





Сярэднявечныя бойкі на мячах, гульнявыя лакацыі, полымя ачышчальнага вогнішча і звонкія песні разгоняць цемру і парушаць цішыню абшараў музейнай вёскі.

У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы гасцей.


 Вас чакае:
 

  • Экскурсіі ў помніках народнай архітэктуры;
  •  Гульнявыя пляцоўкі;
  •  Майстар-класы;
  •  Лекцыя па народных музычных інструментах ад Уладзіміра Бярберава;
  •  Музычная праграма ад гурта «KAS»;
  •  Лакацыя рэканструктараў (Лучны цір (паслуга платная), бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў, сярэднявечная магія і медыцына);
  •  Атмасфера начной беларускай вёскі XIX стагоддзя;
  •  Традыцыйныя танцы i гульні;
  • Начное вогнішча. 


Кошт квіткоў:
для дарослых — 20 рублёў; для студэнтаў — 14 рублёў; для школьнікаў — 10 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ