Ноч музеяў у Купалавым доме ў Мінску

16.05.2026 18:00 - 23:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 15 BYN
У суботу, 16 траўня, у музеі Янкі Купалы ладзяць Ноч музеяў.

Запрашаюць на інтэрактыўную праграму «Вечар белых ружаў».

У праграме:

18:00-18:30 — Прэзентацыя часовай экспазіцыі «Купалаў дом — 100!», прысвечанай 100-годдзю набыцця паэтам дома, на месце якога паўстаў музей.

18:00-22:00 — Квест «Дамы́ і да́мы». Выдатная магчымасць прымяніць кемлівасць і знаходлівасць.

Па выніках квесту будзе праведзены розыгрыш прызоў.

18:30 — «Госці Янкі Купалы: сучасны выгляд»: дэфіле ад студэнтаў кафедры дызайна моды БДУ.

20:00-21:30 — «Кінагасцёўня ў Янкі»: дэманструецца першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб набыць квіток на кінасеанс, трэба выканаць заданні ў інтэр’ерах Купалавага дома.

20:00-20:30 — «Купалаўскі ход»: магчымасць удасканаліць майстэрства ў шахматах — любімай гульне песняра.

21:00-22:00 — Майстар-клас па побытавых танцах ад гурта «Скарбніца Традыцый».

Квіткі — 15 рублёў дарослым, 5 рублёў школьнікам.



Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ