Ноч музеяў у музеі Багдановіча ў Мінску

16.05.2026 17:00 - 23:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 20 рублёў

У суботу, 16 траўня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць Ноч музеяў. Лейтматывам імпрэзы стане касмічная тэматыка. 




Пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы, а 17-й гадзіне. 

Для самых маленькіх — спектакль Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Касмічныя прыгоды Вухуціка». 

Можна паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас. 

А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма: 

  •  музычныя выступленні фолк-праекта «BRAMA MORA» і Ільі Шынкарэнкі
  •  модны паказ брэнда «Tikota» і яго стваральніцы Кацярыны Бязрукавай
  •  інтэлектуальныя забаўкі — квіз «Дакрануцца да зор» і квэст «Выканаць немагчыма»; 
  •  монаспектакль Аляксея Кулакова «Гражданин Луны» і ценевы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі); 
  •  лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай
  •  курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
 

Уваход — 20 рублёў дарослым, 15 рублёў дзецям. Дзеткам да трох гадоў уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ