Ноч музеяў у Варшаве

17.05.2025 - 24.05.2025 12:00 - 23:55 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У суботу, 17 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі ладзяць Ноч музеяў. Цэнтральнай падзеяй стане выстава «Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч», якая будзе праходзіць з 12.00 да 00.00.





Пяць беларускіх гісторыка-культурных артэфактаў, набытых рознымі ініцыятывамі ў эміграцыі, упершыню будуць аб’яднаныя ў агульны выставачны праект і прадстаўлены толькі адзін раз і толькі на адзін дзень — на гэтай выставе.

Ініцыятыва MALDZIS, Клуб беларускіх мецэнатаў пры Беларускай Радзе культуры і Музей Вольнай Беларусі прэзентуюць свае апошнія здабыткі:
 

  • статут ВКЛ, выдадзены ў 1693 годзе;
  •  кнігу «Пэрэгрынацыя» Мікалая Крыштафа Радзівіла, надрукаваную ў 1614 годзе;
  •  дзве Радзівілаўскія мапы ВКЛ XVII стагоддзя;
  •  сакрэтны ліст берасцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў часы першага падзелу Рэчы Паспалітай і набыты Музеем Вольнай Беларусі.

Акрамя выставы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Кабінет картографа».

У 21.00 абяцаюць канцэрт CHORNABROVA і Lera Dele (Koob Dele).


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзень памяці Якуба Коласа ў Мінску

13.08.2026 (13:10 - 16:30) Вайсковыя могілкі (вул. Казлова, 11)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ