Ноч музеяў: Танцуйма Багдановіча!

20.05.2017 16:00 - 22:30 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча 7а) 3 рублі

Асноўнай тэмай міжнароднай акцыі Ноч музеяў-2017 сёлета з’яўляецца невымоўнае, тое, пра што ў музеі казаць не прынята. А якія сродкі перадаюць невымоўнае і інтымнае лепей за рухі і жэсты. Чаму б нам не звярнуцца да магчыма самага старажытнага спосабу мастацкага самавыяўлення чалавека, а менавіта да танца. Разам паспрабаваць адшукаць новыя паэтычныя сэнсы, альбо проста весела прабавіць час. Да таго ж…

Хто танцуе, таму шанцуе – кажа беларуская народная прымаўка. Чаму б нам не праверыць яе разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча на Ночы музеяў?

Чакаем вас 20 мая!!!

Гэтым разам у музеі будуць задзейнічаны наступныя пляцоўкі:

Падвор’е:

16.00 народныя гульні і забавы ад фальклорнага калектыва “Калыханка”

Выставачная зала:

18.00 тэатр “Гістрыён”;

19.00 клуб традыцыйнага танца СІТА;

20.00 “Вянок для Максіма” – спеўная праграма ад фальклорных калектываў “Горынь”, “Guda”, Віктар Сямашка і Кумпанія, Кася Радзівілава;

21.00 паказальныя танцавальныя выступленні і майстар-класы ад клуба “Квартал” (Ліндзі хоп, блюз, танга)

22.30 – майстар-класы па сярэднявечных танцах ад гурта “Дзівабор”

Экспазіцыя:

19.00 – салонныя гульні пач. 20 стагоддзя;

20.00 – прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”

21.00 – гурт “Князь Мышкін” з імправізацыйнай музыкай і паэтычныя выступы Віктара Лупасіна, Георгія Барташа, Таццяны Светашовай, Дар’і Бялькевіч

Танцаваць не працаваць!!!

Уваходны квіток 3р

*з 16.00 да 18.00 уваход на экспазіцыю і ўдзел у забавах фальклорнага калектыва “Калыханка” вольны

Чакаем Вас па адрасе: вул. М.Багдановіча 7а

Тэлефон для даведак: 3344269


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пісанках у Мінску (14+)

07.04.2026 (19:00 - 20:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Марыя Калеснікава ў Берліне

09.04.2026 (20:00 - 22:00) Radialsystem (Holzmarktstr. 33)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ