Ноч паэтаў на «Мове Нанова» ў Беластоку

31.10.2022 19:30 - 21:00 МедыяПорт (Sienkiewicza 44) Бясплатнае

У панядзелак, 31 кастрычніка, у Беластоку адзначаюць Ноч паэтаў на занятку «Мова Нанова».



Дата: 31 кастрычніка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: МедыяПорт, Sienkiewicza 44, Беласток 

Госці — паэтка Наста Кудасава і фалькларыст, музыкант Яўген Барышнікаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў Беларусі. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi.

Гэтую «чорную ноч» згадаюць на сустрэчы і ўшануюць памяць ахвяр тэрору.

Вядучыя — Марыя Грыц і Юлія Міхайлава.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ