Ноч паэтаў у Варшаве

28.10.2023 17:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 

У суботу, 28 кастрычніка, Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць імпрэзу, прысвечаную «Ночы (Не)расстраляных паэтаў».




Дата: 28 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава 


Вечар адкрые Хор вольных беларусаў.


Таксама выступяць:

Сяргей Будкін, аўтар ідэі і прадзюсар праекта «Нерасстраляныя».

Ігар Станкевіч, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы», дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Віталь Рыжкоў, паэт, перакладчык. 

Таксама будзе адкрыты мікрафон! У вас будзе магчымасць прачытаць вершы растрэляных паэтаў. Арганізатары раздрукуюць розныя вершы, каб было прасцей і зручней. Проста падыміце руку, і вам будзе прадстаўлены мікрафон.

 Прыходзьце, каб разам запаліць святло памяці гэтым вечарам.


 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ