Ноч паэтаў з Хадановічам у Варшаве

29.10.2024 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 

У аўторак, 29 кастрычніка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца імпрэза да Ночы паэтаў з удзелам Андрэя Хадановіча.






Дата: 29 кастрычніка

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава 




Спадар Андрэй апавядзе пра лёсы нашых рэпрэсаваных творцаў у 1930-я гады і пасля. 

Вы пачуеце вершы Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, Алеся Дудара, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў, прагучаць пераклады Мойшэ Кульбака, а таксама ягоная песня ў беларускай версіі.

 Спадар Андрэй пакажа таксама і ўласныя вершы і песні, што паўсталі ў час пратэстаў, рэпрэсій і выгнання. 

Зможаце і далучыцца да ўшанавання памяці рэпрэсаваных, чытаючы іх творы. 




Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

26.07.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт хору «Артос» у Рызе

26.07.2026 (18:00 - 20:00) Rīgas Svētā Jāņa Baznīca (Skārņu iela 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ