Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве

29.10.2022 17:00 - 23:00 ------------ Бясплатнае

29 кастрычніка, у суботу, беларусы Кракава далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч паэтаў» і ладзяць некалькі імпрэз.




А 17-й распачнецца прэзентацыя літаратурнага часопіса «Таўбін», названага ў гонар паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў Чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Рэдактар і сузаснавальнік часопіса Артур Камароўскі падзеліцца падборкай беларускіх перакладаў творчасці расстраляных у тыя ж часы паэтаў Украіны.

На сустрэчу са спадаром Артурам можна зарэгістравацца па спасылцы.

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская 19 (2 паверх)


А 20-й ад помніка Адаму Міцкевічу пачнецца Шэсце Памяці.

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: ля помніка Адаму Міцкевічу


А 21-й у бары «Чыкага» — адкрыты мікрафон на чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў.

Вечарына адбудзецца пры падтрымцы музыкаў: выступяць гурт Znak Stop, Жэня Вялько ды іншыя, (каго вы дакладна пазнаеце ў твар, але імёны застануцца пакуль сюрпрызам.

Час: 21.00 (час мясцовы)

Месца: Chicago Live Music, Sławkowska 11



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Юр’я ў Суле

01.05.2026 14:00 - 03.05.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Кракаве

06.05.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ