Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 - 14.06.2026 11:00 - 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2) Бясплатнае


13 і 14 чэрвеня Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку ладзіць новыя майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны». 



Гэтым разам будзе пра агуркі, верб і каханне — падляшская вакальная мяшанка. Іншымі словамі, у рэпертуары знойдуцца пазаабрадавыя, лірычныя і бяседныя песні, якія часта спяваюцца на сяброўскіх сустрэчах і застоллях. 

Усё гэта адбудзецца ў маляўнічай вёсцы Цялушкі (гміна Заблудаў) над ракой Нарвай, сярод багата ўпрыгожаных хацінак, дзе традыцыйныя беларускія песні і мова дагэтуль жывыя і прысутныя ў паўсядзённым жыцці. 


Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў. Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя. 


Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Сустрэча «35 гадоў беларускай незалежнасці» ў Варшаве

27.07.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ