«Ноч расстраляных паэтаў» у Вільні

29.10.2021 19:00 - 19:00 сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Auku g. 2А) Бясплатнае

29 кастрычніка ў 19.00 беларусы Вільні збяруццца разам, каб успомніць трагічныя падзеі 1937 года, калі за адну ноч было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. А таксама ўзгадаць сваіх сучаснікаў, якія аддалі сваё жыццё і свабоду за вольную Беларусь падчас падзей 2020-2021 гг.


Дата: 29-га кастрычніка.

Час: 19.00.

Месца: сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Auku g. 2А, Вільня.

Шчыра запрашем кожнага з вас далучыцца да акцыі «Ноч расстраляных паэтаў» у Вільні.

Можна прынесці знічы, прачытаць верш паэтаў, расстраляных у 1937 г. ці сучасных беларускіх палітвязняў, зачытаць вытрымкі з крымінальных спраў расстраляных дзеячоў культуры і навукі, падзяліцца сваімі разважаннямі.

Калі ласка, запоўніце невялікую форму па спасылцы, калі вы плануеце выступіць падчас акцыі.

Далучайцеся! У складаныя часы важна быць разам.

Дэдлайн для запаўнення формы — чацвер 28.10.2021 г.,  10:00.



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ