"Ноч соў" у нацпарку "Прыпяцкі"

01.03.2026 08:00 - 20:00 турбаза «Хлупінская буда» 195 рублёў

1 сакавіка ў нацпарку "Прыпяцкі" - Ноч соў! (А таксама адначасова і гуканне вясны з Масленіцай).


Вас чакае:

- Інтэрактыўная стэндап-лекцыя "Жарт эвалюцыі!"

- З гумарам паглыбіцеся ў свет соў. Так весела пра соў яшчэ ніхто не расказваў. 😉

- Загадкі і пошук савінага гнязда ў квэсце "Пралятаючы над гняздом совушкі"

- Гуканне вясны каля масленічнага вогнішча: спаліце пудзіла Масленіцы, паўдзельнічаеце ў народных забавах і конкурсах

- Пачастунак у беларускіх традыцыях

- Поўны ўражанняў шпацыр па начным лесе ў пошуках соў.

Будуць слухаць начны лес. Пачатак сакавіка - месяц кахання ва ўладаннях матухны прыроды, і ыы зможаце пачуць шлюбныя заклікі сов, а магчыма, яшчэ шлюбныя крыкі рысі, выццё ваўкоў і сустрэнеце іх сляды.

Можа, вам нават пашанцуе ўбачыць соў у святле ліхтарыкаў.

Усяго пройдзеце 5-7 км і будзеце гуляць да апоўначы.

🦉 Стварэнне памятнага сувеніра ўласнымі рукамі на творчым майстар-класе "Совушка".

🦉 Прагулка па экасцежцы каля турыстычнай базы, па поймавых дубровах і пракат ровараў у вольны час (самастойна, у кошт не ўключана).

Кошт удзелу:

Дарослыя - 195 рублёў. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям'і - 175 рублёў.

У кошт уваходзіць:

✔️ Пражыванне на турбазе "Хлупінская Буда" (1 ноч) ✔️ Харчаванне (абед, вячэра, сняданак) ✔️ Экскурсійная праграма ✔️ Суправаджэнне гідам ✔️ Лекцыя ✔️ Майстар-клас ✔️ Забаўляльная праграма ✔️ Квэст

Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад.

Па запіс і з пытаннечкамі звяртайцеся па нумарах + 375 33 918 07 33; +375 29 629 44 51; +375 29 125 00 95 альбо праз інстаграм Нацпарку.

Месца збору: ля гатэля "Тураў+", Тураў, Гомельская вобл.


Вам можа быць цікава

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Масленіца ў Лондане

15.02.2026 (14:00 - 17:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Лекцыя "Страчаныя помнікі культавай архітэктуры Мінска" ў Мінску

21.02.2026 (16:30 - 18:30) культурніцкая прастора "Фавор" (адрас паведамяць удзельнікам)

"Ноч соў" у нацпарку "Прыпяцкі"

28.02.2026 (08:00 - 20:00) турбаза «Хлупінская буда»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ