Лекцыя "Страчаныя помнікі культавай архітэктуры Мінска" ў Мінску

21.02.2026 16:30 - 18:30 культурніцкая прастора "Фавор" (адрас паведамяць удзельнікам) 40 рублёў

21 лютага, у суботу, у Мінску паўтараюць лекцыю "Страчаныя помнікі культавай архітэктуры Мінска".


З кубачкам духмянай гарбаты ці кавы, за жывой гутаркай, у прыемнай кампаніі аднадумцаў "прагуляецеся" па страчаных манастырах, сінагогах і іншых культавых будынках Менска.

Пагавораць аб Мінскім замчышчы, аб манастырах манаскіх ордэнаў (базіліянак, бенедыктынаў, рохітаў і кармелітаў). Успомняць аб лютэранскіх кірхах і калегіюме езуітаў, "прагуляюцца" па Архірэйскім падворку.

Убачыце страчанае аблічча горада зусім з іншага боку.

Лектар - Ігар Варапанаў, краязнаўца, урбаніст, экскурсавод.

Працягласць лекцыі - 2-2,5 гадзіны.

Кожнаму госцю будзе прапанаваны гарачы напой і салодкі пачастунак.

Уваход - 40 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Сустрэча з Вольгай Кліп у Варшаве

16.03.2026 (19:00 - 20:30) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ