«НОЧ»: першая персанальная выстава графікі Марыны Жвірбля ў Мінску

18.02.2022 - 11.03.2022 19:00 - 20:00 Арт-Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

18 лютага у зале «СмАрт2» Арт-Фабрыкі адкрываецца першая персанальная выстава графікі Марыны Жвірбля.



Дата: 18 лютага

Час: 19.00

Месца: Арт-Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

Выстава «Ноч» мастачкі Марыны Жвірбля аб’яднала ў сабе афорты з глыбокімі і таямнічымі сюжэтамі. Графіка невялікага фармату аб’яднана агульным пачуццёвым станам і тонкай прапрацоўкай. Адмысловае месца зойме эскіз графікі аўтара, распрацаваная для афармлення новай станцыі метро «Кавальская слабада».

Марына Жвірбля — выпускніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Беларускай акадэміі мастацтваў (кафедра графікі); ўдзельніца міжнародных і рэспубліканскіх выставак, мастацкіх пленэраў, лаўрэатка нацыянальнай прэміі ў намінацыі «Актуальнае мастацтва», прызёрка міжнароднай выставы друкаванай графікі (Гранада, Іспанія). 

Выстава працуе па 11 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ