У суботу, 11 ліпеня, у Скарынаўскай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя ангельскага перакладу аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
Магчымы і анлайн-удзел. Аповесць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе і з таго часу была перакладзеная на шэсць моў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця. Гэта першы пераклад аповесці на ангельскую мову.
На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагоддзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын.
Госці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленне Алесі Манькоўскай. Мовы імпрэзы — ангельская і беларуская.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Там жа знойдзеце і спасылку на анлайн-удзел.