Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем

09.12.2021 - 11.12.2021 19:00 - 22:00 303 аўдыторыя (Savičiaus g. 17) Бясплатнае

9-11 снежня можна паглядзець самыя «гучныя» фільмы незалежнага беларускага кінематографа і абмеркаваць убачанае з аўтарамі карцін, якія падключацца анлайн.


Дата: 9-11 снежня.

Час: 19.00.

Месца: 303 аўдыторыя па адрасе ЕГУ, Savičiaus g. 17, Вільня.

Праграма аб’яднала фільмы Улады Сяньковай, Андрэя Куцілы і Аляксея Палуяна — прыклады маладога незалежнага кіно, якія дакументавалі станаўленне нацыі.

Рэжысёры прадстаўленых карцін пастараліся паказаць жыццё не скрозь прызму ідэалогіі, а праз чалавечыя ўчынкі.

9 снежня, чацвер, 19.00 — прагляд фільмаў «Муры», «Стрыптыз і вайна» і размова з Андрэем Куцілам

10 снежня, пятніца, 19.00 — Улада Сянькова і акцёр Аляксей Вайніловіч прадставяць фільм «ІІ» («Два»). Таксама ў праграме фільм Улады «З велізарнай вышыні»

11 снежня, субота, 19.00 — свой фільм «Кураж» прадставіць Аляксей Палуян.

Мадэратар абмеркаванняў — кінаэксперт Мікалай Лаўранюк.

Рэгістрацыя тут 



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ