Анлайн-прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча

17.02.2026 19:00 - 20:00 анлайн (анлайн) Бясплатна

У аўторак, 17 лютага, адбудзецца анлайн-прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча "Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах".


"Гэтая кніга мусіла (рызыкавала?) стаць выключна тэарэтычнай. Але пасля серыі размоваў з калегамі ў Нью Ёркскім Хантэр Каледжы я зразумеў, што найлепшы шлях заявіць пра arts as a new language of humanities - не ціснуць развагамі, але падаць прыклад.

Трэба было знайсці гісторыю - настолькі добра вядомую мне, што я з яе складаюся.

Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку - дзеншчыка царскага войска, потым млынара, потым - селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавака, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943-м годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў Сотнікава Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна. Трагедыя ўцягнула іншых людзей, і завітала нават у маё дзяцінства.

Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна. Няма лепшага чыну для расповеда пра рэйд шуцманшафта ў вёску Барбарова, чым крыклівае дрэва, напісанае Суціным у 1943 у парку такой самай вёскі ля Шампіньі-сюр-Вёд, дзе ён хаваўся ад нацыстаў", - піша спадар Віктар.

Падчас анлайн-прэзентацыі спадар Віктар прадставіць абраныя фрагменты з кнігі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў.

Сустрэча пройдзе на беларускай і англійскай мовах.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата і час: 17 лютага ў 19.00 (час мінскі, гэта 18.00 па Вільні і 17.00 па Варшаве) 


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 (16:00 - 18:00) 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ