Новы «Гарбузік» прэзентуецца ў «Кніжнай Шафе» — 30 красавіка

30.04.2016 13:00 - 17:00 Прастора "Кніжная шафа" (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход вольны

Запрашаем дзетак ды іх бацькоў у мінскую прастору «Кніжная Шафа» на сустрэчу з аўтарамі, сябрамі ды іншымі «цудамі свету» другога выпуску літаратурна-забаўляльнага альманаха! 30-га ў 13.00. Дзень суботні, уваход вольны!

У праграме: лабараторыя прафесара Мазгакруцікава, пошукі страчаных цудаў, “жахалкі” і “хадзілкі”, вершы і спевы і шмат чаго іншага!

Выступяць: Паліна Грынчанка, Анатоль Івашчанка, Леапольд Мазгакруцікаў, Вольга Мазурава, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.

“Кожны выпуск “Гарбузіка” ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы “Гарбузік” быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, “Цуды свету”, разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Падрабязней пра новы “Гарбузік” ТУТ.

Кніжная шафа

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

"Рознакаляровы Сусвет": лекцыя ў мінскім планетарыі (12+)

25.10.2025 (18:00 - 19:00) Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Сустрэча філасофскага клуба "Oikoumene" ў Варшаве

27.10.2025 (18:30 - 20:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Ноч паэтаў у Шчэціне

29.10.2025 (19:00 - 20:00) (al. Wojska Polskiego 69)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ