Новыя прыгоды Мамы Му ў Гродна для дзяцей і дарослых

24.04.2016 11:30 - 17:00 Гэка-каталіцкая парафія (вул. Гараднічанская,32а) Уваход вольны

24 красавіка тэатрык “Лямцавая батлейка” дасць адразу два выступы.

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” лялечны тэатрык «Лямцавая батлейка» запрашае вас на прэм’ерны спектаклік “Мама Му ў басейне” паводле кніжкі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Вас чакаюць новыя прыгоды вяселай кароўкі ды яе найлепшага сябра Крумкача. Лялькі і дэкарацыі для спектакля зроблены ў традыцынай для Беларусі тэхніцы валяння з экалагічнага матэрыялу – воўны. Войлак=лямец. Таму тэатрык носіць назву “Лямцавая батлейка”. Гісторыя тэатрыка блізка звязана з гісторыяй серыі кніжак пра Маму Му. Першы спектакль «Мама Му чытае» адбыўся разам з прэзентацыяй аднаіменнай кніжкі.

За тры гады спектаклі пабачылі дзеткі па ўсей Беларусі: у вялікіх гарадах і маленькіх весках, у дзіцячых прытулках і школах, у садках і бібліятэках.

Мама Му ў басейне
Адметнасць новага спектаклю «Мама Му ў басейне» у тым, што скончыцца ён невялічкім майстар-класам, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць аб цудоўнай сустрэчы. А пачнецца ўсе традыцыйна з моўнай гульні. Весела ды натхняльна! Чытайце кніжкі на роднай мове!

11.30 – выступ у грэка-каталіцкай парафіі (вул. Гараднічанская,32а) (без майстар-класа)

14.00 – Абласная бібліятэка імя Я. Карскага (паказ арганізаваны сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам) (вул. Замкавая, 20, чытальная зала на 2-м паверсе)

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Баль на сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

16.05.2026 (19:00 - 21:00) Сядзіба Нямцэвічаў (вул. Міра, 48Б)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ