Сустрэча з Таццянай Нядбай у Стакгольме

16.10.2025 19:00 - 21:00 Кнігарня Interbok (Hantverkargatan 32) Бясплатна

У чацвер, 16 кастрычніка, Стакгольме адбудзецца творчая сустрэча з Таццянай Нядбай, кіраўніцай выдавецтва «Полацкя лабірынты» і старшынёй Беларускага ПЭНа.



Вас чакае:

🔹 Прэзентацыя поўнага перакладу «Іліяды» Гамера

 Чаму «Іліяда» магла быць выдадзеная па-беларуску яшчэ 100 гадоў таму - і чаму гэтага не адбылося?

🔹 Размова пра кнігу Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» - трапны, крохкі і глыбокі тэкст, які ставіць вечныя пытанні: як быць чалавекам у пекле? ці магчыма перамагчы смерць, нават на хвіліну?

Таксама паразмаўляюць пра:

🔹 Кнігу «Алесь» - гісторыя Алеся Бяляцкага і нашага сумлення. 

Праз старонкі гэтай кнігі мы бачым, за што была ўручаная Нобелеўская прэмія міру - і чаму беларуская культура непераможная.

🔹 «Блуканец» Карласа Шэрмана - мемуары аднаго з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускага праваабарончага руху. Сапраўдны бібліяфільскі скарб.

🔹 Кніга «Зэкамерон» Максіма Знака - сто апавяданняў, напісаных за кратамі. 

Гэта зборнік назіранняў і нататак абсалютна нармальнага чалавека, які апынуўся ў абсалютна ненармальным для сябе свеце.

🔹 Іншыя навінкі і планы выдавецтва - што рыхтуецца, што чакаць, і як працягваецца праца нягледзячы ні на што.

А галоўнае - пра свабоду слова.

Як выжывае свабода слова, калі яе спрабуюць заглушыць?

Што натхняе пісьменнікаў пісаць, а выдаўцоў - выдаваць?

Размова пра літаратуру як акт сведчання, пра кнігу як форму супраціву, і пра тое, як слова прарастае - нават на выгнанні.

❓ Чаму сённяшнія кнігі - гэта не толькі пра эстэтыку, але і пра выбар?
❓ Што значыць пісаць і выдаваць, калі твая краіна не вольная?
❓ Хто нас чытае? І для каго мы пакідаем гэтыя гісторыі?

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Трыенале маладых мастакоў у Мінску

13.11.2025 17:00 - 14.12.2025 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ