Выстава «Ён так бачыў» у Гомелі

27.09.2025 - 02.11.2025 15:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае



У суботу, 27 верасня, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Ён так бачыў» памяці сябра музея, фотамастака Аляксея Смыка





Спадар Аляксей нарадзіўся ў Гомелі 24 сакавіка 1993 года. Апошні дзень мінулага лета стаў і яго апошнім днём. 

Ён быў адным з самых таленавітых фатографаў горада, здымаў у розных жанрах: партрэты, навінавыя рэпартажы, камерцыйныя фотасесіі, сацыяльныя праекты, тэатральныя пастаноўкі. 

Але асаблівае месца ў яго творчасці займала этнафатаграфія, якая была для яго аддушынай і любоўю. Як валанцёр спадар Аляксей ездзіў у этнаграфічныя экспедыцыі. 

На выставе будуць прадстаўлены здымкі з адной з самых цікавых паездак — экспедыцыі да старавераў заходняй Віцебшчыны ў 2021 годзе. 

Таксама можна будзе пабачыць фотаздымкі самых яскравых абрадаў рэгіёну: «Звязду» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна, «Гуканне вясны» ў Гомелі, «Сулу» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёна, «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, «Ваджэнне і пахаванне стралы» ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна, Яблычны Спас і ткацкі летнік «Кросенцы» ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна. 


Уваход на адкрыццё вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ