Нямое кіно пад акампанемент Вольгі Падгайскай у Варшаве

23.10.2024 19:00 - 21:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 90 злотых
 


У сераду, 23 кастрычніка, кампазітарка Вольга Падгайская зноў зайграе ў прасторы «MIT» акампанемент да нямога кінасеанса.






Дата: 23 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава



 У праграме: «Франкенштэйн», Дж. Сірл-Доўлі, 1910


 Вядомая гісторыя пра навукоўца, які жадаў стварыць дасканалага чалавека і стварыў монстра, перарастае ў філасофскія разважанні аб дабры і зле. 

Глыбокія думкі, жудасныя кадры і музыка, якая падбіраецца з-за кута.


«Дом з прывідамі», Бастэр Кітан, Эдвард Ф. Кляйн, 1921 

Банда, рабаванне, прывіды і непараўнальны Кітан — амерыканская нямая камедыя з элементамі зусім нястрашнага, затое чароўна смешнага.


І ўсё гэта пад чароўную фартэпіянную музыку кампазітаркі, арганісткі Вольгі Падгайскай




Уваход — 90 злотых. Квіточкі бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Вечарына «Łaski. BEZ» у Варшаве

04.09.2026 22:00 - 05.09.2026 00:05 Klub SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ