Незвычайны канцэрт гурта «Стары Ольса»

15.01.2019 19:30 - 20:00 Арт-прастора “6В Мастацкая майстэрня” (пр-т Незалежнасці, 179, 2-гі паверх) 10 рублёў

Музыка Вялікага Княства, сярэднявечныя строі, дзівосныя інструменты, маляванне і віно. Вас чакае вялікае мастацкае задавальненне!
15 студзеня СТАРЫ ОЛЬСА ў незвычайным фармаце канцэрту-плэнэру! Жывая музыка, якую можна маляваць!

У праграме вечара жывы выступ гурта “Стары Ольса”, падчас якога можна назіраць, слухаць і маляваць музыкаў за келіхам віна. Спалучэнне курса накідаў з натуры і жывой музыкі ў творчай атмасферы арт-прасторы “6В Мастацкая Майстэрня”. Будзе стол з самымі рознымі мастацкімі матэрыяламі і барчык з напоямі.

Нават калі вы ніколі не малявалі, прыходзьце паспрабаваць і паслухаць незвычайныя інструменты ў акустыцы ў сяброўскай кампаніі. Усе матэрыялы для малявання будуць на месцы і ўключаныя ў кошт заняткаў.

Узрост: 12+

15 СТУДЗЕНЯ
Дзверы і бар – 19:30
Музыка – 20:00
Арт-прастора “6В Мастацкая майстэрня” (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 179, 2-гі паверх. Ст. м. Уручча)

УВАХОД: 10 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.
Колькасьць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, запісвайцеся загадзя праз рэгістрацыйную форму ці па тэлефоне +37544 475-00-07.

Падзея ў ВК i ФБ.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вербная нядзеля ў Суле

28.03.2026 14:00 - 29.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ