Хэй, вы яшчэ не чулі?! Oleg Jagger у Мінску!
Гурт Rouble Zone, як і яе лідар Oleg Jagger, шмат для каго патрэбы ў прадстаўленні не маюць. Але нават калі вы не ведаеце імёнаў і назваў, то ўжо дакладна падпявалі іх песням па радыё і, хутчэй за ўсё, думалі, што выканаўцы – імпартныя фірмачы з якіх-небудзь брытанскіх выспаў. (Мы дагэтуль часам так думаем!) Песні на выдатнай ангельскай з яркім рок-н-рольным вакалам, сапраўдны «лэйблавы» гук, «учэплівыя» мелодыі адразу ж вылучылі гурт з разнастайнасці 90-х і забяспечылі бясспрэчную папулярнасць на гады наперад.
Day Without Your Love, Tonight, I Don’t Wanna Cry і іншыя хіты можна будзе пачуць 28 траўня ў рэстаране-бровары «Сябры».
Апошні канцэрт гурта ў Беларусі адбыўся шэсць гадоў назад, а цяпер нас чакае ўсё той жа Oleg Jagger са сваім новым бельгійскім досведам (oh yeahh!) і новы склад музыкаў, якіх вы ведаеце па іншых праектах. Хто? – Ну, хоць штосьці трэба пакінуць у сакрэце.
Rouble Zone – бясспрэчны гонар беларускай рок-сцэны. Кажуць (мы чулі!), што менавіта з гэтага канцэрта пачнецца новая старонка ў жыцці праекта. Плануецца нешта амаль эпахальнае – гэта трэба ўбачыць!
28 траўня
рэстаран-бровар «Сябры» (вул. Кульман, 40)
Даведкі і заказ квіткоў:
+375 (29) 396 58 58
+375 (33) 636 58 58
+375 (17) 396 58 58
Квіткі:
– сайт Ticketpro.by
– касы Ticketpro у горадзе («ЦУМ», 3 паверх; падземны пераход паміж «Макдональдсам» і «Гумам»; пр. Машэрава, 25; пераход ст.м. «Якуба Коласа» і «Інстытут культуры» і інш.)
– каса рэстарана «Сябры»
– салоны «Еўрасетка», «Сувязны»