Опэнінг-паці радыё «Плато»

29.09.2018 23:00 - 23:00 Хуліган (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

«Я з “Плато”, а ты хто?» У Менску з’явілася інтэрнэт-радыё, якое вырашае спрадвечнае пытанне: «Што зараз паслухаць?»

Два беларускіх дзіджэя Stereobeaver і KorneJ запусцілі радыёстанцыю, у эфіры якой граюць як класічныя нятленкі і аўтэнтычны world music, так і актуальнае індзі, рытмічныя эдзіты і густоўныя беларускія рэлізы. Галоўны акцэнт – музыка, якую заўжды можна ўключыць у сяброўскай кампаніі, а таксама падчас працы, адпачынку і нават сну.

«Мы раздзялілі эфір на некалькі часавых перыядаў. Так, напрыклад, раніцай граюць бадзёрыя кампазіцыі, ад якіх хочацца выпрастаць плечы і рынуцца ў бой з паўсядзённымі справамі; днём – больш спакойная, фонавая музыка, пад якую зручна працаваць; вечар мы дзелім на дзвіжовы і чыловы, а ноччу пагружаемся ў бязмежны эмбіент. Па пятніцах і суботах у нас – клубныя паці», – распавядаюць стваральнікі.

«У дзяцінстве шмат хто марыў адкрыць свой бар альбо радыё, – працягваюць яны. – Мы выбралі чырвоную пігулку. Дастаткова было сустрэцца толькі двум аднадумцам, каб дзіцячая фата-маргана здабыла фізічныя контуры. Некалькі месяцаў сышло на падрыхтоўку – і мы маем паўнавартасны эфір улюбёных кампазіцый, якія самі ахвотна слухаем, а таксама дзелімся імі з сябрамі».

Зараз радыёстанцыя працуе ў рэжыме кругласутачнага джукбоксу, але з цягам часу плануюцца штотыднёвыя жанравыя рубрыкі, аўтарскія перадачы, інтэрв’ю з музыкамі, а таксама стрымы з вечарынак. Так што, калі маеш ідэю супрацоўніцтва, пішы на hey@radioplato.by.

А каб адчуць вайб жыўцом, радыё «Плато» запрашае 28 верасня на опэнінг-паці ў «Хуліган». За пульт устануць Stereobeaver і KorneJ, якіх ты, хутчэй за ўсё, памятаеш па Hangover Party ад 34mag, а таксама адмысловы госць з Літвы Justicious, які ведае пра сучасныя клубныя трэнды амаль усё.

Івэнт у FB https://facebook.com/events/288026068675435/

Івэнт у VK https://vk.com/radioplato_launchparty

Радыё «Плато» ў сеціве:

Сайт https://radioplato.by/

VK https://vk.com/radioplato

Facebook https://www.facebook.com/radioplato.by/

Instagram https://www.instagram.com/radio_plato/

Mixcloud https://www.mixcloud.com/radioplato/

 


Вам можа быць цікава

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошні N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

ŠUMA ў Таліне

08.11.2025 (20:00 - 22:00) BH Pubi (Mustamäe tee 43)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ