Орша. Сустрэча са Змітром Сасноўскім

26.06.2015 18:00 - 22:00 ОМОО "Звяз" "Мы аршанцы, мы беларусы" (Орша. вул. Чырвонаармейская, 13) Бясплатнае

26 чэрвеня ў Оршы і 27 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца лекцыя Змітра Сасноўскага “Гісторыя беларускай музычнай культуры” з дэманстрацыяй і граннем на старадаўніх інструментах,паказам ілюстрацыйных матэрыялаў па музыцы Вялікага Княства Літоўскага.

Зміцер Сасноўскі – лідар гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”, аўтар чатырох кніг па гісторыі беларускай музыкі, прадусар “Дударскага фэсту”, актыўны дзеяч у сферы медывальнай культуры.

Падчас сустрэчы можна набыць кнігі аўтара.

Сустрэча ў Оршы адбудзецца ў межах кампаніі ОМОО “Звяз” “Мы аршанцы, мы беларусы” па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 13. Пачатак у 18:00.

Суполка сустрэчы ў ВК: https://vk.com/event96046346


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 (паведамяць удзельнікам)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ