Паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO» ў Познані

26.06.2024 19:00 - 21:00 бар «MY» (Fredry 5/3a) Бясплатнае
 


У сераду, 26 чэрвеня, Прававая ініцыятыва ладзіць у Познані паб-квіз па правах чалавека «PRAVO NAPRAVO», прымеркаваны да Тыдня супраць катаванняў!






Дата: 26 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «MY», Fredry 5/3a, Познань 



Вы ведалі, што права не падвяргацца катаванням — адно з двух абсалютных правоў чалавека? Гэта азначае, што яно не можа быць парушана ніколі і ні пры якіх умовах. 

Нягледзячы на гэта, катаванні ў турмах працягваюць прымяняцца па ўсім свеце. А ў Беларусі яны сталі спосабам падаўлення іншадумства і галоўнай зброяй рэжыму.

 То прыходзьце даведацца больш пра тое, што такое катаванні і як ім супрацьстаяць, у форме цікавай гульні. Абяцаюць нечаканыя пытаннечкі і файную, бяспечную атмасферу. 


Рэгіструйце сваю каманду па спасылцы


Памер каманды — максімум 5 чалавек. Хочацца паўдзельнічаць, а сябры ў гэты дзень заняты? Усё адно прыходзьце — для вас дакладна знойдуць каманду. 

Пераможцы атрымаюць прыз — білет у аквапарк «Тэрмы Мальтанскія».




Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Масленіца ў Дукоры

14.02.2026 (14:30 - 15:30) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ