«Паўночныя падарожжы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі»: лекцыя ў Мінску

12.03.2022 17:00 - 18:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24) Бясплатнае

12 сакавіка Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыю «Паўночныя падарожжы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі».



Дата: 12 сакавіка

Час: 17.00

Месца: выставачны корпус Мастацкага музея, вул. К. Маркса, 24, Мінск

Выбітны беларускі пейзажыст Вітольд Бялыніцкі-Біруля ў пачатку 1930-х гадоў мяняе звыклы лад жыцця. Ён пачынае падарожнічаць: поўдзень Расіі, Украіна, Каўказ, Кольскі паўвостраў, Архангельск.

Якія прычыны заахвоцілі мастака столькі падарожнічаць? Чаму ён выбіраў менавіта гэтыя месцы для паездак? Якую «любоў» ён знайшоў у іх?

Пра гэта вы даведаецеся ў суботу на лекцыі Юліі Лісай, вядучай навуковай супрацоўніцы аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея.

Кошт наведвання Выставачнага корпуса музея з лекцыяй — 8 рублёў, для трымальнікаў карты госця НММ — 2 рублі.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Дранік-фэст у Беластоку

19.09.2026 (12:00 - 15:00) паркоўка каля офіса Фундацыі OKNO NA WSCHÓD (ul. Sienkiewicza 82)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ