«Падай, Юр’я, да ключы з неба» — свята ў Азярцы

07.05.2022 14:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) Бясплатнае

7 траўня ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы, што пад Мінскам, святкуюць Юр’я.



Дата: 7 траўня

Час: 14.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Юр’я — свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства. У народзе лічылася, што святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу.

З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса — хопіць коням аўса».

Далучайцеся да свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я.

Вас чакае:

лекцыя-канцэрт ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай па гісторыі народных інструментаў (дуда, скрыпка, ліра, цымбалы, гармонік, акардыён);

майстар-клас па вырабу саламяных жалеек ад Алеся Лася;

майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»; майстар-клас па кавальству;

абрад першага выгану коней на поле; абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;

гульні пастухоў;

юраўскія песні ад фальклорнага гурта «Скарбніца традыцый»;

беларускія народныя гульні і забавы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ