Сустрэча ў падтрымку філосафа Уладзіміра Мацкевіча ў Варшаве

15.02.2022 19:00 - 20:30 Беларускі Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

15 лютага Беларускі Хаб у Варшаве кліча на сустрэчу ў падтрымку зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які дванаццаты дзень трымае галадоўку, цяпер сухую.


Дата: 15 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Хаб, пл. Канстытуцыі 6, Варшава

15 лютага — другі дзень сухой галадоўкі вядомага беларускага філосафа, метадолага і грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча. Ужо паўгады яго ўтрымліваюць за кратамі. 

4 лютага Уладзімір пачаў галадоўку ў СІЗА-1 г. Мінску, выставіўшы законныя і абгрунтаваныя патрабаванні: змена меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршэнне следчых дзеянняў і назначэнне даты судовага разбіральніцтва, а таксама выкліку лекара, пастара і натарыуса.

На сустрэчы абмяркуюць найбольш вядомыя тэксты спадара Мацкевіча, яго лісты з турмы, а таксама паспрабуюць вызначыць, як беларусы могуць падтрымаць філосафа і ад чаго залежыць паспяховасць перамен. Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ