Падвядзенне вынікаў конкурсу “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”

12.02.2019 10:00 - 10:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу

“У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”,

прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа

“Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”

 

12 лютага ў 10.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ

“У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”.

Конкурс праходзіў з 29 лістапада па 29 снежня 2018 года. Удзел прынялі дзеці ва ўзросце ад васьмі да васямнаццаці гадоў. На адрас музея прыйшло каля дзвюх тысяч работ з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Работы ацэньваліся ў пяці асноўных намінацыях:

– выяўленчае мастацтва;

– дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

– літаратура (паэзія і проза);

– фотамастацтва;

– музычнае мастацтва.

У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” былі прадстаўлены пейзажныя малюнкі, партрэты Якуба Коласа і ілюстрацыі да паэм “Сымон-музыка” і “Новая зямля”. Удзельнікі намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” здзіўлялі арганізатараў і журы паштоўкамі, пано, вышыванкамі, лялькамі, выцінанкамі, вырабамі з керамікі, салёнага цеста, пластыліну. У работах увасоблена асабістае бачанне спадчыны Якуба Коласа і ролі народнага Песняра ў беларускай гісторыі.

Творы літаратурнай намінацыі былі прадстаўлены ў розных жанрах: казка, эсэ, замалёўка, літаратурная крытыка, сачыненне. Удзельнікі конкурсу разважаюць пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзеляцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка.

У якасці журы конкурсу выступалі вядомыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, скульптары і дзеячы культуры.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць дыпломы і памятныя падарункі.

 

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Фэст KULOK у Варшаве

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Przychodnia і Syrena Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6 і Wilcza, 30)

Ноч паэтаў у Варшаве

29.10.2025 (20:00 - 23:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ