ПАДЗЕЯ ДНЯ Анлайн-дыскусія «Беларускі парадак дня ў кантэксце вайны ва Украіне»

10.03.2022 14:00 - 15:30 анлайн Бясплатнае

10 сакавіка ініцыятыва «Беларуская адукацыя на шляху да зменаў» ладзіць экспертную дыскусію, каб вызначыць выклікі Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне.



Дата: 10 сакавіка

Час: 14.00 (час мінскі)

Месца: анлайн

Вайна ва Украіне змяніла карціну свету і прымушае задумацца аб тым, якое месца займае Беларусь у гэтым парадку дня. Што сёння можна запазычыць з нашага шматгадовага досведу супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі і «мірнай» акупацыі апошніх гадоў? 

Як інтэлектуальная супольнасць можа і павінна адказваць на выклікі глабальнага гуманітарнага крызісу ў кантэксце Беларусі-2022? Як вызначаецца сутнасць падзей? Як беларусы бачаць сваю ролю ў мірным урэгуляванні? Ці павінна ўключацца «беларускае пытанне» ў парадак дня ваенных перамоваў?

У абмеркаванні возьмуць удзел:

Андрэй Ягораў, палітолаг, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, Беларусь;

Зміцер Крук, эканаміст, Цэнтр BEROC (Кіеў), Банк ідэй, Беларусь;

Павел Усаў, палітолаг і аналітык, доктар палітычных навук, Беларусь;

Вольга Шпарага, філосафка, Офіс па адукацыі для Новай Беларусі, Wissenschaftskolleg zu Berlin;

Таццяна Шчытцова, філосаф, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Мадэратарка — Святлана Мацкевіч, эксперт у галіне адукацыі, Беларусь

Далучайцеся па спасылцы ў zoom  альбо глядзіце трансляцыю на YouTube.


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Калядная сустрэча пад Цюрыхам

04.01.2026 (11:00 - 13:00) Kirche Niederhasli (Nöschlikonerstrasse 3)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ