ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя свежанькіх беларускіх кніг у Варшаве

18.04.2024 17:00 - 19:00 (Oleandrów 6/2) Бясплатнае
 


У чацвер, 18 красавіка, у Варшаве з нагоды пачатку продажу прэзентуюць кнігі беларускіх аўтараў: зборнік эсэ Марыі Гулінай «Летела белая птица. Рассказы о путешествиях» і калектыўную манаграфію «Беларусь у ХХІ стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй» ад лонданскага выдавецтва Skaryna Press.




Дата: 18 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Oleandrów 6/2, Варшава 



Марыя Гуліна — былая рэдактарка анлайн-часопіса 34travel. У яе кнізе сабраныя гісторыі з вандровак па ўсім свеце: цёплыя размовы, дзіўныя сустрэчы, нечаканыя ўражанні. 

Зборнік артыкулаў «Беларусь у ХХІ стагоддзі» выйшаў у мінулым годзе па-англійску. Сярод аўтараў — гісторыкі, сацыёлагі, эканамісты, культуролагі. 

Цяпер гэтыя надзвычай цікава напісаныя даследаванні становяцца даступныя і па-беларуску. 


Таксама ў вас будзе магчымасць набыць рэпрадукцыі выбраных фотаздымкаў з альбома этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага 1928 года. 


Уваход, здаецца, вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ