ПАДЗЕЯ ДНЯ: Вечарына кніжнай серыі «Паэты планеты» ў Мінску

27.02.2023 18:00 - 20:00 абласная бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае
27 лютага пасля працы (то бок а 18-й) завітайце ў Пушкінскую бібліятэку. Тут адбудзецца вечарына, прысвечаная крутой кніжнай серыі «Паэты планеты» выдавецтва «Зміцер Колас» з нагоды выхаду 100 выпуска.

Дата: 27 лютага

Час: 18.00

Месца: абласная бібліятэка імя Пушкіна (зала замежнай літаратуры), вул. Гікалы, 4, Мінск 

У праграме:

творчая сустрэча з перакладчыкамі паэзіі — сустрэнеце і аксакалаў перакладу, і дзёрзкіх дэбютантаў;

размова пра паэтаў свету і іх лёсы;

чытанне твораў Рансара, Апалінэра, Міцкевіча, Адынца, Антоныча, Паўлычкі, Сасюры, Сарбеўскага, Блэйка, Ленау, Гайнэ, Гайма, Поцы і інш. — карацей, усіх, каго вы ведаеце, і яшчэ тых, каго не ведаеце.

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ