Зісл Сляповіч з лекцыяй-канцэртам у Вільні

30.05.2022 18:00 - 18:30 Нацыянальная бібліятэка Літвы імя Мартынаса Мажвідаса (Gedimino pr. 51) Бясплатнае


30 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы адбудзецца лекцыя-канцэрт Зісла Сляповіча, музыкі і кампазітара родам з Мінска.



Дата: 30 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Нацыянальная бібліятэка Літвы імя Мартынаса Мажвідаса, Gedimino pr. 51, Вільня


У лекцыі-канцэрце Стывен Нарон, дырэктар відэаархіва «Fortunoff’s Holocaust Testimony» ў Ельскім універсітэце (ЗША) і музыка, доктар Дзмітрый Зісл Сляповіч прадставяць каштоўны архіў вуснай гісторыі і песень, якія ў ім змяшчаюцца.


Песні ў праграме канцэрта даюць багатае ўяўленне аб досведзе тых, хто перажыў Халакост. Частка песень была створана ў гета і канцлагерах, іншыя ў міжваенны час.


Творы пераплятаюцца ў хроніку, якая дапамагае ўзнавіць сапраўдную, шматгранную карціну жыцця людзей і іх складаную, шматслойную ідэнтычнасць.


Песні выконваюцца на ідыш, рускай, польскай і іншых мовах, розных музычных стылях.


Мерапрыемства адбудзецца ў атрыуме каля вітража.


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ