У інтэрв’ю іспанскаму выданню El País нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч адказала на пытанне пра сваё стаўленне да моўнага пытання, піша «Наша Ніва».
Святлана Алексіевіч. Фота: Наша Ніва
El País: Вы беларуская пісьменніца, але пішаце па-руску. Ці можа беларуская культура развівацца ў рускай мове, як ірландская ў англійскай?
Алексіевіч: Так. Я беларуская пісьменніца, і я пішу па-руску.
EP: Як вы ставіцеся да адмовы ад рускай мовы ва Украіне?
Алексіевіч: Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра.