Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

14.11.2025 19:00 - 20:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

У пятніцу, 14 лістапада, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі", прысвечаная беларускай і сусветнай традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры.


Гэтым разам пагавораць пра Вацлава Ластоўскага і метафізіку ягоных "Лабірынтаў".

Вацлаў Ластоўскі з'яўляецца адным з самых дзіўных і нечаканых персанажаў Беларускага адраджэння. І адной з самых улюбёных постацяў беларускіх інтэлектуалаў. Паэт, празаік, філосаф, этнограф, даследчык старажытнага пісьменства.

Ластоўскі, безумоўна, маг і алхімік беларушчыны, канструктар новай беларускай ідэнтычнасці. Менавіта гэтай задачы ён падпарадкоўвае свае пошукі і ў галіне гісторыі, і ў галіне мовы, і ў галіне літаратуры.

Ластоўскі складае з элементаў традыцыі жывую суб'ектнасць. Каб рабіць гэта, трэба не проста быць унутры культуры, адчуваць яе сваёй.

Але перадусім мець метафізічную дыстанцыю, – і да матэрыяла, і да самой задачы. Гэта метафізічнасць Ластоўскага найвыразней праявілася ў аповесці "Лабірынты".

Нягледзячы на невялікі аб“ём, аповесць максімальна насычаная ідэямі, вобразамі, сюжэтамі. Магчыма дзякуючы гэтаму, яна сталася не проста літаратурным фактам, а своеасаблівым культурным кодам, топасам беларускай культуры, што патрабуе не толькі аналіза і вытлумачэння, але працягу і разгортвання.

"Лабірынты" Ластоўскага ў гэтым сэнсе прапанавалі шырокую праграму культуралагічных, гістарычных, метафізічных паглыбленняў і пашырэнняў, якія застаюцца жывымі і актуальнымі да нашага часу.

Мадэратар – Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Квіткі - 5 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ