ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурна-музычная вечарына «Паэзія і спевы беларускіх жанчын» у Варшаве

26.08.2022 18:00 - 20:00 Беларускі моладзевы хаб (пляц Канстытуцыі, 6) Бясплатнае

26 жніўня ў Беларускім Моладзевым Хабе чытаюць вершы ды спяваюць на вечарыне «Паэзія і спевы беларускіх жанчын».



Дата: 26 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі моладзевы хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава 



Падчас вечарыны адбудзецца прэзентацыя адразу трох важных кніг, напісаных беларускамі і выдадзеных у 2022 годзе:

польска-беларускага выдання паэмы Марыі Мартысевіч «Сарматыя» (Pogranicze),

кнігі паэзіі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» («Камунікат»);

юбілейнай кнігі Таццяны Сапач «Гаспадыня восеньскага саду» («Вясна»), дзе пад адной вокладкай сабраныя вершы, эсэ, інтэрв’ю паэткі.



Спецыяльная госця — спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova).

Польскі пераклад «Сарматыі» аўтарства Багдана Задуры прачытае Кацпэр Словік.

Пакажуць таксама кароткі відэаэцюд пра Таццяну Сапач, створаны яе дачкой Адэляй Дубавец.


На вечарыне можна будзе набыць усе тры кнігі, а таксама іншую мастацкую літаратуру на беларускай мове.

Уваход вольны!


 




Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава sierafimuss «Частковая прысутнасць» у Познані

13.06.2026 17:00 - 02.07.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32 (3 паверх))

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ