• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Паэзія як (не) дакладная навука

Пачатак: 03.06 (15:00)
Канец: 03.06 (18:00)
Літаратурны Музей Петруся Броўкі
(Мінск, вул. Карла Маркса, 30)
Google

3 чэрвеня ў музеі Петруся Броўкі пройдуць гутарка і чытанні дзвюх паэтак – Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай. Аўтаркі пагавораць пра тое, ці гэта магчыма і ці варта вучыцца чытаць паэзію. Ці абавязкова для верша мець рыфму, метафару ці ясны сэнс, каб звацца вершам? Наколькі перакладальная паэзія і, калі не, навошта мы яе перакладаем? Паэткі таксама пачытаюць ўласныя вершы і абмяркуюць творчасць адна адной.

Пачатак у 15.00. Уваход вольны.

Пра аўтарак:

Вальжына Морт – беларуска-амэрыканская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Менску. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны унівэрсытэт. Дэбютны зборнік Вальжыны “Я тоненькая, як твае вейкі” (2005) выйшаў у 2005 годзе ў выдавецтве “Логвінаў. У 2006 пераехала ў ЗША, дзе выкладае паэзію ў Карнэлскім ўнівэрсытэце. У 2008 годзе ў выдавецтве Coopper Canyon Press выйшла самая вядомая кніга Вальжыны Морт – “Factory of Tears“ (“Фабрыка сьлёз”), у якую ўвайшлі беларускамоўныя вершы і іх пераклады на ангельскую мову. Зборнік выйшаў таксама ў нямецкім і швэдзкім перакладах. У 2010 годзе паэтка была адзначаная прэстыжнай амэрыканскай стыпэндыяй Фундацыі Лэнана (Lannan Literary Fellowship), якая даецца “аўтарам надзвычайных літаратурных здольнасьцяў, якія зрабілі важкі ўнёсак у ангельскамоўную літаратуру і маюць патэнцыял для далейшай яскравай працы”. У 2011 годзе выйшаў ангельскамоўны зборнік вершаў “Collected Body”. У 2016 Вальжына Морт атрымала стыпэндыю Amy Clampitt Fellowhsip. Ляўрэатка міжнародных літаратурных прэмій “Крышталь Віленіцы” (2004), Burda Poetry Prize (2008) i The Bess Hokin Prize (2010). Вершы Вальжыны Морт перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў. “Эпідэмія ружаў” – другая кніга паэткі, выдадзеная ў Беларусі.

Юля Цімафеева – беларуская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны унівэрсытэт і магістратуру пры БДУ. Аўтарка двух зборнікаў паэзіі “Кніга памылак” (вершы і пераклады, 2014) і “Цырк” (2016). Адна з заснавальніц часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. У асноўным перакладае з ангельскай мовы. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў розных беларускіх часопісах. Яе ўласныя творы былі перакладзеныя на ангельскую, літоўскую, шведскую, нямецкую, славенскую, чэшскую і інш. мовы. Брала ўдзел у міжнародных фестывалях у Швецыі, Славеніі, Літве, Украіне і Беларусі. Жыве ў Мінску.

Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. Карла Маркса, 30;
Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип