Паказ стужкі «Акупацыя. Містэрыі» за златуўку ў Варшаве

25.02.2022 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве запрашае на кінапрагляд 25 лютага. Прапануюць глядзець беларускую стужку «Акупацыя. Містэрыі» рэжысёра Андрэя Кудзіненкі. Кошт прагляду — 1 злоты.



Дата: 25 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава

Дзеянне фільма адбываецца ў 1942 годзе і складаецца з трох навэл:

Містэрыя першая. «Адам і Ева»

Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.

Містэрыя другая. «Маці»

Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.

Містэрыя трэцяя. «Бацька»

Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ