Паказ дакументальнага фільма аб беларускіх пратэстах «Мара» ў Тбілісі

04.06.2022 17:30 - 20:00 прастора «Hermit space» (1 Vasil Petriashvili Str.) 25 лары

4 чэрвеня падчас дабрачыннага фестываля антываеннага мастацтва NOW ў Тбілісі адбудзецца паказ дакументальнага фільма Сашы Кулак «Мара», прысвечанага беларускім пратэстам.


Дата: 4 чэрвеня

Час: з 17.30 (час мясцовы)

Месца: прастора «Hermit space», 1 Vasil Petriashvili Str., Тбілісі


Фільм «Мара» прапануе гледачу далучыцца да Мары, сведкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якой часам хочацца ўцячы ад рэальнасці ў свет сноў.


«Ёсць людзі, якія сядзяць у турмах ні завошта. Проста таму, што яны думалі так, як і мы. Выходзілі на вуліцу гэтак жа, як і мы. І гэта самыя светлыя, актыўныя і бясстрашныя людзі. Але іх затрымалі, і цяпер яны — напамін нам усім. Калі камусьці гэты фільм і мусіць быць прысвечаны, то ім», — кажа рэжысёрка фільма Саша Кулак.


На імпрэзе будуць прадстаўлены розныя напрамкі антываеннага мастацтва: акцыянізм, перформанс, аўдыёвізуальнае мастацтва, музыка, кіно. Таксама будзе аўкцыён, дзе кожны зможа набыць антываеннае мастацтва, а усе сродкі ад продажу таксама пойдуць на дабрачыннасць.


Усе сабраныя сродкі будуць падзеленыя паміж партнёрскімі фондамі. ⅔ сродкаў будзе накіравана на дапамогу Украіне і яе жыхарам, ⅓ сродкаў будзе пералічана на дапамогу грузінскім бежанцам.


Уваход — фіксаваны данат 25 лары.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ