ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паказ фільма «Міраслаў Лазоўскі — лёс героя» ў Варшаве

04.01.2024 19:00 - 21:00 прастора «Робім разам» (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае
 

У чацвер, 4 студзеня, у прасторы «Робім разам» пакажуць дакументальны фільм Вольгі Воранавай «Міраслаў Лазоўскі — лёс героя» (2023).




Дата: 4 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава 


Усё жыццё Міраслаў Лазоўскі рабіў усё магчымае на карысць Беларусі змагаўся за яе волю, аддаўшы гэтай барацьбе жыццё. 

Улады безупынна пераследавалі Лазоўскага. У 2017-м адбылося затрыманне паводле гэтак званай справы патрыётаў. Пасля пратэстаў 2020-га Міраслаў Лазоўскі з’ехаў ва Украіну. 

На трэці дзень ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ён паехаў добраахвотнікам на фронт. 16 траўня 2023 года Міраслаў загінуў, прыкрываючы параненых. 


Прыходзьце ж аддаць герою даніну памяці праз прагляд фільма пра яго жыццё і лёс. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ