Паказ канцэрта беларускіх музыкаў у падтрымку Алеся Пушкіна ў Варшаве

14.01.2022 19:00 - 19:00 Уяздоўскі замак (Jazdów 2a) Бясплатнае

У Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак», у будынку Лабараторыі (зала мя Войцеха Крукоўскага), пакажуць запіс дабрачыннага канцэрта ў падтрымку палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

Дата: 14 студзеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Уяздоўскі замак, Jazdów 2a, Варшава

Канцэрт зладжаны Беларускай Радай культуры ў знак салідарнасці з Алесем Пушкіным, а таксама з усімі дзеячамі культуры, рэпрэсаванымі па палітычных матывах.

У канцэрце ўзялі ўдзел Андрэй Мельнікаў, Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, N.R.M., гурт «Рэха».

Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на падтрымку Беларускай Рады культуры.

Мастак Алесь Пушкін арыштаваны 30 сакавіка 2021 года.  Напрыканцы снежня мастаку выстаўлена абвінавачванне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: паводле ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, здзейсненыя групай асобай) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Цяпер яго справа накіравана ў суд.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ