ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паказ «Слова з-за кратаў» у Варшаве

21.05.2024 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) 80,00 PLN

У Дзень палітвязня Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта «Слова з-за кратаў» у Музеі Вольнай Беларусі. Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў.


Дата: 21 мая

Час: 19.00

Месца: Музеі Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

«Слова з-за кратаў» складаецца з вершаў, прозы і фрагментаў лістоў, напісаных беларускімі палітвязнямі, што ўтрымліваюцца ў вельмі цяжкіх умовах у турмах Беларусі. Мастацкае аздабленне спектакля зрабіла Аляксандра Канафальская, рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў.

Дата дабрачыннага паказу абраная невыпадкова. 21 траўня было абвешчана праваабарончым цэнтрам «Вясна»  Днём палітвязня Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі трагічна абарвалася жыццё Вітольда Ашурка – чалавека, які валодаў нязломнай воляй і верыў у беларускую нацыю. Знаходзячыся ў калоніі, ён пісаў шчымлівыя лісты да сваёй маці, некаторыя з якіх увайшлі ў праект «Слова з-за кратаў». 

Квіткі можна набыць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ