Чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва» ў Вільні

26.04.2026 18:00 - 20:00 Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28 (4 паверх)) Бясплатнае
У нядзелю, 26 красавіка, у Вільні адбудзецца чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва» з удзелам беларускіх грамадскіх дзеячоўк, актывістаў, акцёраў і былых палітвязняў.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе Святлана Алексіевіч правяла гутаркі з больш чым пяццюстамі сведкамі катастрофы, у тым ліку з пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і мясцовымі жыхарамі. Кніга з’яўляецца зборнікам маналогаў гэтых людзей.

У чытцы бяруць удзел Наталля Дуліна, Вольга Такарчук, Сяргей Толсцікаў, Вольга Павук, Алег Ціткоў, Вольга Чакулаева, Натэла Белугіна, Аляксандр Аўчыннікаў і Наталля Лявонава.

Чытка пройдзе на беларускай мове.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Ноч музеяў ў Мастацкім музеі ў Мінску

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ