Паказ спэктаклю “Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў”

26.06.2017 20:00 - 20:00 Клуб „ІЛІ” (пр. Незалежнасці, 131 к1) Уваход вольны

Сябры, незалежная культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” запрашае Вас 26 чэрвеня 2017 г., а 20:00 у клуб „ІЛІ” на паказ спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысьвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча.

Спэктакль «Браніслаў» ёсьць першым спэктаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера спэктаклю адбылася ў 2015 годзе, у Менску. За час існаваньня спэктакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Менск.

У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных унівэрсытэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафэсіяў. Але ўсе яны зьвязаныя адной ідэяй – любою да Беларусі, беларускай мовы і жаданьнем асьвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Запісацца на спэктакль можна праз форму тут.

і па тэлефоне: +375296517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана!

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

25.09.2026 (18:30 - 20:30) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ