Палітзняволеная літаратура: імпрэза ў Лодзі

23.07.2022 16:00 - 22:00 Дом літаратуры (Roosevelta 17) Бясплатнае

23 ліпеня фонд «Беларусы ў Лодзі» ладзіць імпрэзу «Палітзняволеная літаратура», прысвечаную літаратуры нашых палітвязняў.



Дата: 23 ліпеня

Час: з 16.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: Дом літаратуры, Roosevelta 17, Лодзь


Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць тут і зараз, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя.


Вас чакае:

16.00 — 18.00 форум-спектакль «Цэнзар» і сумеснае напісанне лістоў нашым палітвязням, выкананне твораў палітзняволеных; 

18.00 — 19.30 дыскусія «Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва» з удзелам прадстаўніцы ПЦ «Вясна» Алены Лапцёнак, паэта, прадстаўніка беларускага ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча, метадолага, незалежнага эксперта ў галіне адукацыі Святланы Мацкевіч і іншых экспертаў;

19.30 — 22.00 канцэрт, прысвечаны творам палітвязняў і людзей мастацтва, якія прайшлі праз сістэму рэпрэсій у Беларусі. Удзел у ім бяруць Юрый Стыльскі, лідар гурта «Дай дарогу!», а таксама гурт «Разбітае Сэрца Пацана».


Імпрэза ладзіцца ў межах Дзён беларускай культуры.


Уваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава "FARBA Lab. Агонь. Босх" у Мінску

12.01.2026 11:00 - 15.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Вечар памяці Міхаіла Жызнеўскага ў Львове

22.01.2026 (18:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ