«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

19.05.2023 - 10.06.2023 19:00 - 22:00 галерэя НОS (ul. Dzielna 5) Бясплатнае

19 траўня ў варшаўскай галерэі НОS адкрыецца выстава Рамана Камінскага «Past Garden». Калі перафразаваць словы мастака, гэты збор твораў — яго пошук і спроба пазбегнуць уласнага болю. У працэсе мастацтва стала для яго тэрапеўтычным рытуалам.


Дата: 19 траўня — 10 чэрвеня 2023 г.

Час адкрыцця: 19:00 (час мясцовы)

Месца: галерэя НОS, ul. Dzielna 5, Warszawa

На выставе «Past Garden» прадстаўлены творы беларускага мастака Рамана Камінскага (1988), якія сталі вынікам працы мастака з асабістымі пачуццямі апошніх месяцаў. Як і многія беларусы, Раман перажыў двайную эміграцыю пасля расейскага ўварвання ў лютым 2022 года. У той час ён ужо жыў у Кіеве, пазней пераехаў у Грузію, а потым у Францыю. Да гэтага дадалася асабістая трагедыя — страта маці, на пахаванні якой ён не здолеў прысутнічаць з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

У сваёй мастацкай практыцы Раман Камінскі сінтэзуе тэхнікі і колеры розных стыляў і эпох. Яго творчасць — гэта пастаянны эксперымент з выкарыстаннем розных медыяў (жывапіс, графіка, скульптура, музыка, танец), але галоўнай тэмай застаецца штодзённасць і яе псіхалагізм.

У працах, прадстаўленых на выставе, важным з’яўляецца кантрапункт паміж тэматыкай і спосабам рэалізацыі. Гэта датычыцца надзвычай вусцішнага і напоўненага болем зместу твораў, які кантрастуе з яркай, насычанай колеравай гамай. Менавіта гэты кантрапункт стварае расколiну, якая з’яўляецца нібы парталам да пакутлівых эмоцый мастака. Сам партал узмацняецца маштабнасцю твораў, дамінантная манументальнасць якіх, як метафара сілы ўнутраных траўматычных і драматычных перажыванняў, уплывае на аўтара і гледача.

Усе працы з гэтай серыі былі створаны ў рамках рэзідэнцыі ў французскім горадзе Фантэўро, дзе мастак атрымаў будынак сярэднявечнага касцёлу з каменнымі сценамі, фактура якіх адбілася на палотнах. Ствараючы аўтапартрэты, Раман літаральна пагружаўся ў пачуццё ўласнай траўмы, прэпараваў яго, а на апошніх этапах малявання ўпрыгожваў яркімі кветкамі.

Суправаджальныя мерапрыемствы:

20.05, 16:00 — сустрэча з мастаком і куратаркай

27.05, 15:00 — куратарская экскурсія (мова: беларуская, руская)


Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

06.06.2026 10:00 - 07.06.2026 20:00 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Канцэрт «Музыка барока і час» у Мінску

10.06.2026 (17:00 - 19:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ