Паставы. Рок-фестываль «Мелодыі адыходзячага лета»

30.08.2015 16:00 - 20:00 Пастаўскі раённы Дом культуры (вул. Чырвонаармейская, 34) Бясплатнае

«Мелодии уходящего лета» – пад такой назвай сёлета 30 жніўня пройдзе фестываль у Паставах. Выступяць ўжывую дзевяць калектываў з Мінска, Ваўкавыска, Браслава, Бабруйска, Смаргоні. На сцэну выйдуць і пастаўскія «Скіфы».

Як паведаміў Край.бай кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Скіфы» Віктар Верацельнікаў, гледачоў чакае яркая чатырохгадзінная праграма. Са сцэны ДК прагучаць самыя розныя музычныя жанры: блюз, рок-н-рол, панк.

– Дзякуючы разнастайнай палітры музычных жанраў фестываль будзе цікавы гледачам усіх узростаў. Вечар абяцае быць запамінальным, – адзначыў музыка.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00. Уваход вольны.

 

kraj.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ