ПАДЗЕЯ ДНЯ: Пазітыўнае беларускае кіно з Арцёмам Лобачам у Вільні

15.09.2023 19:00 - 21:00 Omni Academia (Aukštaičių g. 6-30) 12 еўра

У пятніцу, 15 верасня, Omni Academia распачынае цыкл паказаў аўтарскага беларускага кіно сумесна з рэжысёрам Арцёмам Лобачам.



Дата: 15 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Omni Academia, Aukštaičių g. 6-30, Вільня 


Глядзяць і абмяркоўваюць тры ігравыя караткаметражкі, створаныя трыма рэжысёрамі з Беларусі з 2013 па 2022 год.

Вось якая праграма:


«Кірляндыя» (5 хв.) Вясёлы, іранічны ч/б D.I.Y. фільм 2013 года. 


Стужка расказвае пра Кірляндыю — маленькую краіну, у якой жыве 10 чалавек, і хутка канец свету... Эліту краіны губіць уласная ўлада і неадэкватнасць.


«Сябры па ліставанні» (23 хв.) Дынамічны падлеткавы рамантычны фільм 2017 года. 


На працягу года Антон і Ліза будавалі сваё каханне, маючы стасункі выключна праз экраны. Але гэты раман прыняў нечаканы паварот, калі Антон вырашыў прыбыць у Мінск, каб перавесці іх адносіны ў рэчаіснасць.


«Смеццевая галава» (18 хв.) Ч/б анімацыйна-ігравы фільм 2022 года. 

Юрась — сарамлівы зборшчык смецця і пачынаючы кінарэжысёр. Прохар — яго верны сабака і адзіны сябар. Аднойчы Юрась знаходзіць сярод смецця бутафорскую галаву і вырашае забраць яе дадому. Тым жа вечарам галава ажывае і прапануе Юрасю выканаць любое яго жаданне. 


Квіткі — 12 еўра (частка даната будзе пералічана аўтарам фільмаў). 


Запіс — у дырэкт Omni Academia.





Вам можа быць цікава

Прэзентацыя музычнага квэста пра Багдановіча ў Мінску (13+)

29.04.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фестываль «Натхненне» ў Гомелі

30.04.2026 (12:15 - 14:00) абласны цэнтр інклюзіўнай культуры (вул. Юбілейная, 48/1)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ